Студыя “Габелен” створана ў 1998, а ў 2001 годзе за творчыя поспехі і высокі мастацкі ўзровень студыі прысвоена званне “Народнай”. У 2013 годзе студыя, пад кіраўніцтвам Мардванюк Ю.М., паспяхова падцвердзіла званне “Народнай”. У сакавіку 2017 года кіраўніком становіцца Яраш Вольга Уладзіміраўна, малады спецыяліст, якая смела ўзяла пад сваё кіраўніцтва студыю. Вельмі складана было Вользе Уладзіміраўне першы год працы.

Узровень студыі патрабуе ад яе мэтанакіраваных дзеянняў і моцы духа. Але яна вельмі паспяхова справілася з гэтай задачай. У аснову навучання пакладзена вывучэнне народных рамёстваў праз знаёмства з такім відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як габелен. Вольга Уладзіміраўна дае дзецям веды па ткацтву, колеразнаўству, кампазіцыі. Такая праца выхоўвае ў дзяцей увагу, засяроджанасць, выпрацоўвае ўседлівасць і старанне. Але самае галоўнае – праца рукамі аказвае выдатны ўплыў на дробную маторыку рук, а значыць, больш эфектыўна адбываецца фарміраванне эмацыйнага і інтэлектуальнага развіцця дзіцяці. На сённяшні дзень ў студыі займаюцца 36 выхаванцаў, захопленнных агульным інтарэсам, якія імкнуцца да навучэння даўно забытым і зноў адраджаючымся відам мастацтва. Навучэнцы з вялікім энтузіязмам прыходзяць на заняткі, таму што тут яны атрымліваюць новыя веды і добры настрой.

Выхаванцы Народнай студыі “Габелен” з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх конкурсаў і выстаў, займаюць прызавыя месцы. Так, у 2014 годзе – дыплом за 3 месца ў раённым этапе конкурсу дзіцячай творчасці “Навагодні экспрэс” атрымала выхаванка народнай студыі "Габелен" Місюк Паліна. У 2014 годзе – дыплом за творчы праэкт “Матывы традыцыйных беларускіх свят у дэкаратыўнай кампазіцыі “Народныя святы” ў рамках III Рэспубліканскай выставы дзіцячай творчасці “З рога ўсяго многа”. 2015 год – Дыплом удзельніка XIXРэспубліканскай выстаўкі-конкусу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. 2015 год – І месца ў намінацыі “Ткацтва” раённага этапу Гарадскога конкурсу дэкаратыўна – прыкладной творчасці “Традыцыі і сучаснасць”. 2016 год- І месца Рэспубліканскага конкурсу “Спасатели глазами детей”. 2016 год – прызёр раённага этапу Гарадскога конкурсу дэкаратыўна – прыкладной творчасці “Традыцыі і сучаснасць”. У 2017-2018 навучальным годзе навучэнка Народнай студыі “Габелен ” Аўсіевіч Жана стала ўдзельнікам гарадскога конкурсу юных майстроў габелену і заняла ІІІ месца.
Працы навучэнцаў, зробленыя пад кіраўніцтвам Яраш Вольгі Уладзіміраўны, таксама з'яўляюцца ўпрыгожваннем цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Эўрыка".

