27.11.2018
"КАЛЯДНАЯ ЗОРКА" ЗАЗЗЯЛА ІЗНОЎ !

Штогод раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурса "Калядная зорка" збірае творы таленавітых юных майстроў. Елачныя цацкі, падарункі, сувеніры, паштоўкі, калядныя кампазіцыі, арт-аб'екты, інтэр'ерныя лялькі і шмат прыгожай зімовай святочнай атрыбутыкі  стварылі ў Цэнтры яскравую навагоднюю выставу.
Кожны сувенір - маленькі цуд, створаны дзецьмі. Вось лунае прыгожы анёл, узнімаючы да зорак ажурныя крылы; непадалёк у скарбонцы схаваліся Мышыны Цар, Шчаўкунок ды дзяўчынка Маша, чакаючы каляднага надвячорка. Галоўныя калядныя сімвалы і персанажы - Зорка, Каза, Зюзя - таксама назіраюць за выставай у кампаніі елачак-прыгажунь. А на полцы ля каміна - калекцыя хэнд-мэйд паштовак, якія упрыгожаць будучыя падарункі самымі шчырымі віншаваннямі.

Аргкамітэт ўдзячны канкурсантам і педагогам за актыўны удзел, віншуе пераможцаў і усіх - з надыходзячымі зімовымі святамі!
Спасылкі: вынікі конкурса і фотаальбом выставы.



Яндекс.Метрика
ГУО "ЦДО ДиМ "Эврика" г.Минска" © 2014
220082, г. Минск, Чигладзе, 29
Тел.8(017) 202 40 46
E-mail: evrika@minsk.edu.by